malware - шкодная праграма

Як бы вы напісалі шкоднае (зламыснае) праграмнае забеспячэнне адным словам?

У ангельская мове — гэта malware, у рускай — зловред и вредонос. У мяне ёсць варыянты ліхакод (ад "ліхі код") і зламыс (ад "зламысная праграма"). Быў яшчэ прыгожы і вельмі кароткі самаўкладзены варыянт "шкод" (ад "шкодны код"), аднак я ад яго адмовіўся, каб не стварыць блытаніну з формамі агульнаўжытнага слова "шкода".

Мне падабаюцца свае варыянты, але можа хто прыдумае лепшы?